“Гроднааблгідрамет” прагназуе няўтульнае надвор’е да канца тыдня

|

У бліжэйшую ноч будзе воблачна, без істотных ападкаў, туман, слабы няўстойлівы вецер, -1…-3°С.

Днём 11 лютага чакаецца воблачнае надвор’е, часам дождж, мокры снег, слабы туман, галалёдзіца.

Вецер паўднёва-усходні 4-9 м/с. Тэмпература паветра +2…+4°С.

 

12 лютага – воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай па большай частцы, днём месцамі кароткачасовы дождж, мокры снег. У асобных раёнах туман, уначы і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы -2…+3°С, днём 0…+5°С.

 13 лютага характар надвор’я не зменіцца, уначы -3…+2°С, пры праясненнях да -5°С, днём +1…+6°С.

 

Паводле паяпрэдняга прагнозу, 14-15 лютага месцамі па Гарадзеншчыне пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах туман, уначы і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы -4…+1°С, пры праясненнях да -6, днём +1..+6°С.

16 лютага ўначы -2…+3°С, днём +1..+6°С.

 

Здымак http://ic.pics.livejournal.com