Гарадзенская ДАІ: рамнямі бяспекі карыстаюцца толькі каля 60% кіроўцаў і пасажыраў

|

Аперацыя працягнецца з 10 да 17 лютага, паведамляе ДАІ Гродна.

 

За ігнараванне рамнёў кіроўцамі і пасажырамі, у тым ліку на задніх крэслах, прадугледжаны штраф у памеры 130 тысяч рублёў. За паўторнае парушэнне цягам года – 260 тысяч. Штодня на дарогах Гарадзеншчыны фіксуюцца сотні парушэнняў гэтага правіла бяспекі.

 

Паводле статыстыкі апошніх дзён, толькі 7 лютага аштрафаваныя 205 чалавек, 8 лютага – 161 чалавек, 9 лютага – 174 чалавекі.