ЦВК рэкамендавала “Гродзенскай праўдзе” ўстрымацца ад публікацый за праўладных кандыдатаў
Незалежны назіральнік з Гродна Раман Юргель атрымаў адказ на сваю скаргу ў ЦВК на прадмет выкарыстання дзяржаўнай прэсай адміністрацыйнага рэсурсу для агітацыі за вылучаных уладай кандыдатаў у дэпутаты. Гэта ўжо не першая скарга незалежных назіральнікаў Гродна на тое, што “Гродзенская праўда” цягам трох месяцаў паслядоўна піярыла ўладных кандыдатаў, піша spring96.org.