У Зэльве забаранілі прэзентацыю гісторыка-краязнаўчай кнігі Сяргея Чыгрына

|

Раней такога шырокага гісторыка-краязнаўчага выдання пра Зэльвеншчыну не было.

 

Аўтар цікава распавёў пра знакамітых людзей Зэльвеншчыны, пра помнікі і падзеі, якія адбываліся за апошнія 200 гадоў на тэрыторыі Зэльвеншчыны, пра сучасных таленавітых людзей гэтага рэгіёну.

 

У сераду, 13 сакавіка, з Зэльвы Сяргею Чыгрыну патэлефанавала дырэктар Зэльвенскай раённай бібліятэчнай сістэма Святлана Жамойціна і сказала, што “прэзентацыі кнігі не будзе з-за таго, што ў кнізе шмат напісана пра Ларысу і Янку Геніюшаў, пра прэзідэнта БНР Васіля Захарку, пра тое, як са званіцы Сынковіцкай царквы вылівалі званы для Хатыні, і пра іншыя звесткі, за якія іх сённяшняя ўлада па галоўцы не пагладзіць і такія факты супярэчаць сённяшняму жыццю”.

 

Аўтар кнігі паведаміў, што іншага ад зэльвенскіх вертыкальшчыкаў ён не чакаў, бо там пастаянна забараняюцца мерапрыемствы па ўшанаванню Ларысы Геніюш, зрываюцца прэзентацыі кніг, сустрэчы з дэмакратычнымі палітыкамі.

 

“Таму прэзентацыя і маёй кнігі таксама трапіла ў гэты спіс. Шкада.

Тым не менш я бясплатна падарую зэльвенцам і культасветным установам раёна сваю кнігу. Яны павінны яе мець”, — сказаў Сяргей Чыгрын.