Гарадзенец атрымаў буйны штраф за допіс на інтэрнэт-форуме

|

26 снежня Аляксандар Іваноў размясціў інфармацыю на “Гродненском форуме”, у якой напісаў, што 27-га снежня на Савецкай плошчы а 18-й гадзіне збіраюцца аўтамабілісты, неабыякавыя да ўвядзення новага падатку на аўтамашыны.

У выніку Іванову патэлефанавалі з міліцыі і паведамілі, што на яго складзены пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне – яго абвінавацілі ў публічным закліку і арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства.

Гарадзенскі аўтамабіліст перакананы, што парушаныя ягоныя канстытуцыйныя правы, паколькі Канстытуцыя гарантуе грамадзянам свабоду выказванняў і меркаванняў, а таксама вольны распаўсюд інфармацыі.

Выпадак з жыхаром Гародні паказвае пра татальнае сачэнне міліцыяй і спецслужбамі за інтэрнэт-прасторай.