Лідчук Аляксандр Варакса ладзіць персанальную выставу ў Гродне

|

Мастак прадставіць створаныя на працягу двух апошніх гадоў пейзажы і сюжэтныя кампазіцыі.

 

Аляксандр Варакса нарадзіўся ў 1962 годзе ў Феадосіі. У васьмігадовым узросце пераехаў у Беларусь. Пасля сканчэння мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута выкладае выяўленчае мастацтва ў Лідзе. Сябра саюза мастакоў Беларусі. Апошняя персанальная выстава Аляксандра Вараксы ў Гродне праходзіла ў 2006 годзе.

 

Вернісаж адбудзецца 13 лютага а 17-ай гадзіне.

Выстава будзе працаваць да 5 сакавіка.