“Людзі на балоце” далі ў Гродне першы вялікі канцэрт

|

20 красавіка ўпершыню ў Гродне адбыўся вялікі канцэрт  гурта “Людзі на балоце”, стваральнікам і лідарам  якога  стаў былы вакаліст аднаго з самых вядомых гарадзенскіх гуртоў  “Кальян” –  Алесь Дзянісаў.

Канцэрт “Троіцы” ў Гродне адменены

|

Гарадзенскі канцэрт “Троіцы”, запланаваны на  26 красавіка, не адбудзецца.

Выстава майстра фота ў “Крызе”

|

Выстава майстра фота і аднаго са старэйшых фатографаў Беларусі Юрыя Васільева адкрылася ў гарадзенскай галерэі “Крыга”.

Гродзенская вобласць зарабіла на суботніку больш за 7 мілярдаў 200 мільёнаў рублёў

|

Працаваць у мінулую суботу выйшлі, як і планавалася, больш за 415 тысяч жыхароў рэгіёна.

У Беларусь зноў не пусцілі дэпутата польскага парламенту

|

На памежным пераходзе ў Брузгах у дыпламатычны пашпарт Станіславу Гогачу (на здымку) паставілі штамп “Уезд забаронены”.

Запланаваны на сёння Фэст экскурсаводаў у Гродне перанесены на няпэўны час

Прычынай сталі папярэджанні праваахоўнікамі гідаў аб тым, што іх бясплатныя экскурсіі з’яўляюцца несанкцыянаванымі масавымі мерапрыемствамі.

Аднойчы, 20 год таму…

|

19-га красавiка гарадзенскі «Нёман» у Пінску згуляў таварыскі матч з мясцовай “Хваляй” (Д1).  Адзіны гол у матчы забіў капітан «Нёмана» Іван Дзенісевіч. Цікава, што лік у матчы такі ж, які быў роўна… 20 гадоў таму, калі гарадзенскі «Хімік» (цяперашні «Нёман») згуляў свой першы матч у чэмпіянаце Беларусі!

Сяргей Магонаў: “Суддзя парушае заканадаўства”

|

Судовыя цяжбы супраць будаўніцтва на тэрыторыі шклозавода «Нёман» у Бярозаўцы цэху па вытворчасці шклаваты працягваюцца.

Некалькі дзён таму Сяргей Трафімчык, грамадскі актывіст з Бярозаўкі,  атрымаў на сваю заяву аб спыненні будаўніцтва цэха адказ з суда.

У Гродне адбіралі актораў для фільма “Легенда пра Машэку”

|

Два дні рэжысёр і вядомы беларускі актор Вячаслаў Сікора праводзіў сярод гродзенскіх актораў кастынг на ўдзел у сваёй карціне.

Заўтра ў Гродне да +20

|

Прагноз Гроднааблгідрамета на бліжэйшыя выходныя.