Канцэрт “Троіцы” ў Гродне адменены

|

Пра гэта прадстаўнікі гурта паведамілі ў фэйсбуку: “Канцэрт адменены па незалежных ад нас прычынах”.

 

Тэлефоны,  пазначаныя ў абвестцы пра канцэрт,  не адказваюць.

 А квіткі,  што каштавалі ад 75 да 95 тысяч рублёў, былі распроданыя  ўжо тыдзень таму.

 

“Троіца” павінна была выступіць у Гродне на новай пляцоўцы – у корпусе Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па вул. Леніна.