У Гродне адбіралі актораў для фільма “Легенда пра Машэку”

|

“Легенда пра  Машэку”, як і любое іншае паданне, мае некалькі варыянтаў, якія дайшлі да нас. Машэка – галоўны персанаж фальклорных твораў аб узнікненні горада Магілёва, гэта моцны волат і сапраўдны герой.

 

Найбольш вядомыя варыянты распавядаюць аб тым, што на месцы, дзе зараз стаіць горад Магілёў, быў непралазны цёмны лес.  

 

Легенда апісвае каханне жыхара аднаго з паселішчаў лесарубаў Машэкі да дзяўчыны Наталкі, якую гвалтоўна зрабіў сваёй жонкай  князь Мсціслаўскі.

 

Пасля гэтага Машэка, маючы пратэстны дух, стаў атаманам грабежнікаў. Але волат, які, як казалі людзі, мог з каранямі вырваць дрэва, стаў ахвярай здрады. Паводле падання – жаночай.

 

Калі знайшоў ён сваю Наталку, павесіў князя і забраў яе да сябе, яна, звыклая да раскошы, забіла ноччу яго нажом. Месца, дзе пахавалі волата, назвалі “Магіла Ільва”.

 

Менавіта так у 1913 годзе назваў сваю паэму, прысвечаную гэтаму быліннаму герою, Янка Купала, а ў 2003 годзе яна лягла ў аснову п’есы, якую паставілі ў Магілеўскім абластным драматычным тэатры.

 

Галоўную ролю ў спектаклі сыграў Вячаслаў Сікора.

 

Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што менавіта ён стаў галоўным ініцыятарам ідэі стварэння фільма, а па сумяшчальніцтве і прадзюсэрам.

 

Стваральнікі фільма не збіраюцца дакладна прытрымлівацца гістарычных фактаў, іх больш цікавяць моцныя чалавечыя пачуцці: каханне, здрада, нянавісць.

 

На дадзены момант, кажа рэжысёр, ідзе руцінная праца – кастынгі, фота і відэапробы актораў на галоўныя ролі.

 

Здымацца фільм будзе “у самых прыгожых мясцінах Беларусі”. Мяркуецца, што і наш горад ператворыцца ў здымачную пляцоўку для міфічна-гістарычнага фільма.

 

Здымак з сайта http://gorad.by