“Людзі на балоце” далі ў Гродне першы вялікі канцэрт

|

Перад пачаткам канцэрта Алесь Дзянісаў запрасіў на сцэну ўсіх музыкаў, што гралі ў “ДК імя Грэка”  – менавіта ў гэты дзень “ДК імя Грэка”, што месціўся ў закінутым будынку, які  замінаў будаўніцтву новай дарожнай развязкі, быў канчаткова зруйнаваны.

 

 

Тузін песень ад “Людзей на балоце” ствараў уражанне адзінага вялікага твору.

“Гэта праграма пра тое , што адбывалася на Беларусі пасля рэвалюцыі,” – кажа Алесь Дзянісаў. Большасць мясцовага насельніцтва не ўспрымала бальшавікоў, менавіта пра гэта і песьні”.

 

Распачаўся канцэрт ўжо вядомым у выкананні Алеся Дзянісава творам “Пойдем хлопцы на вайну”.

 

 

Лагічным працягам сталася песня “Зброя”.

“Заўсёды маці перажывае, што будзе адбывацца з яе сынам, альбо дачкой,  калі адпраўляе іх на вайну,“–  ад імя маці заспявала скрыпачка гурта.

Песня “Людзі на на балоце” –  аднайменная назве гурта – пра невядомых беларускіх партызан, што ўздымалі свае “сякеры і вілы супраць кулямётаў”.

 

Скончылі канцэрт пазітывам – песняй “Прыйдзе вясна”.

 

Пасля “Людзей на балоце” выступілі іншыя гарадзенскія гурты “В.К.Л” і “Любимая вредная привычка”.

Аднак большасць гарадзенцаў прышлі  менавіта дзеля таго, каб паслухаць Алеся Дзянісава, таму пасля выступу “Людзей на балоце” людзі пачалі разыходзіцца.

 

 

Канцэрт на новай пляцоўцы “ОфицероFF” у былым Доме афіцэраў, адбыўся дзякуючы Сяргею Фінскаму.

 

Здымкі аўтара