Гродзенская вобласць зарабіла на суботніку больш за 7 мілярдаў 200 мільёнаў рублёў
Гродзенцы, якія не былі занятыя на сваіх працоўных месцах, прыбіралі будаўнічае смецце ў раёне чатырох новых чыгуначных і аўтадарожных пуцяпровадаў, працавалі на добраўпарадкаванні пабудаваных участкаў кальцавой дарогі.
Арганізацыі накіроўвалі брыгады на палеткі, добраўпарадкаванне зонаў адпачынку, веламаршрутаў, помнікаў і вайсковых пахаванняў.
Некалькі гродзенскіх прамысловых прадпрыемстваў і навучальных установаў былі занятыя на санітарнай ачыстцы ляснога масіву “Пышкі”, Румлёўскага парку, берагоў Нёмана.
Палова заробленых у Гродзенскай вобласці сродкаў будзе накіраваная на падрыхтоўку летнікаў да новага сезону адпачынкаў.
Паводле http://www.belta.by
Здымак з сайта http://schoolnet.by