Аднойчы, 20 год таму…

|

У матчы 1-га тура ў Першай Лізе (так тады называлася цяперашняя Вышэйшая Ліга) гарадзенскаму «Хіміку» гуляла дома з лідскім «Абутнікам».

 

Прапануем вашай увазе пратакол таго матчу:

 

ГРОДНА. Стадыён «Чырвоны сцяг». Пачатак у 16:00, 4500 гледачоў.

 

«Хімік»: Свіркоў, Кашэўнік, Сахарэвіч, Гурэнка, Жылюк, Юйко (Пальяновiч 82), Траско, Кукалевiч, Бацюта (Белезяка 80), Кароза (к) (Гарыслаўскi 86), Мазурчык (Петрашевiч 71).

Запасныя: Рыбак, Чарноцкi, Сулiцэнка.

 

«Обувщик»: Грыб, Рашкевiч, Мірон, Хохлач (Кісялёў 70), Шубянок, Фадзеiчаў (Тумiлевiч 46), Макарэнка, Дзятлаў (Мiхальцоў 46), Вярбіцкі, Караеў (к), Пятрушэўскi (Савіцкі 46).

Запасныя: Сонін, Янчэўскі, Клепча.

 

Гол: 1:0 – Мазурчык (44, з пенальці).

 

А ўжо праз год «Хімік» стаў уладальнікам Кубка Беларусі.

 

Гульцоў каманды тых часоў можаце ўбачыць на фота (застаўка).

 

align=”left” >На архіўным фота і цяперашні трэнер «Нёмана» Сяргей Саладоўнікаў з Кубкам Беларусі ў руках.

 

Спадзяемся, сёлета ён яшчэ раз (гэтым разам як трэнер) уздыме яго над сваёй галавой!

 

Для гэта гарадзенцам неабходна спачатку перамагчы 25 красавіка ў паўфінале “Мінск”, а затым спадзявацца на перамогу ў фінале турніра, што аўтаматычна гарантуе камандзе ўдзел у еўракубках ужо гэтым летам.

 

Нагадаем, што ў мінулым годзе “Нёман” гуляў у фінале Кубка Беларусі, але саступіў тады “Гомелю” (0-2).

 

Праз некаторы час пасля той паразы ў каманду вярнуўся ў якасці галоўнага трэнера Сяргей Саладоўнікаў, які змяніў расійскага трэнера Аляксандра Карашкова.