Сусветная супольнасць працягвае абмяркоўваць пагрозу Астравецкай АЭС

Кансультацыі і грамадскія слуханні па справаздачы ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе Астравецкай АЭС адбудуцца 10-11 мая ў Вене.

Гродзенцы перамаглі з мадэллю амерыканскай ракеты

Гродзенскія ракетамадэлісты занялі галоўныя прызавыя месцы на ІІІ этапе Кубка свету, зрабіўшы дакладную паменшаную копію амерыканскай ракеты “Юпітэр-С”.

Гродзенцы распачнуць фінал чэмпіяната Беларусі па баскетболу

8-9 мая пройдуць першыя матчы фінала чэмпіяната Беларусі па баскетболу, у якіх бярэ ўдзел баскетбольны клуб “Гродна-93”.

Гарадзенец Аляксандр Мілінкевіч ідзе ў прэзідэнты

|

Пра свой намер быць кандыдатам на пасаду прэзідэнта Беларусі лідэр Руху “За Свабоду” абвесціў сёння на ўрачыстай цырымоніі ў сталічным гатэлі “Еўропа”. Аляксандр Мілінкевіч агучыў таксама асноўныя тэзісы сваёй прэзідэнцкай праграмы.

Гродзенскія прадпрыемствы працуюць на склады?

Больш чым на 22 мільёны долараў прадукцыі мясцовых прадпрыемстваў назапасілася на складах Гродзеншчыны. Такія лічбы падае Статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці.

1 мая адкрыўся сезонны пункт пропуска на Аўгустоўскім канале

Да канца кастрычніка польска-беларускую мяжу можна будзе пераадольваць па вадзе праз міжнародны пасажырскі пункт пропуска “Лясная-Рудаўка”.

Гарадзенец перамог на першым этапе чэмпіяната па драгрэйсінгу

Дзмітрый Нагула на Chevrolet Pickup 1946-га года трэці раз запар стаў чэмпіёнам на спаборніцтвах, у якіх удзельнічалі 50 беларускіх і іншаземных гоншчыкаў.

Адкрыццё сезона адбылося ў выходныя на тэрыторыі аэрапорта “Мінск-1”.

Гарвыканкам абмяркуе прапановы маладых гродзенскіх навукоўцаў

Сябры абласнога грамадскага аб’яднання маладых навукоўцаў “ВІТ” прапанавалі ўладам усталяваць ў гістарычным цэнтры Гародні інфармацыйныя шыльды пра адметныя будынкі і вуліцы.

Гродзенская тапанімічная камісія і камісія па культуры гарадскога Савета дэпутатаў разгледзяць зварот грамадскіх актывістаў на чарговым сумесным пасяджэнні.

Мінімальны спажывецкі бюджэт падрос, праезд для пенсіянераў патаннеў

З 1 траўня з-за павелічэння коштаў на тавары і тарыфаў на паслугі змяніліся памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў для розных катэгорый грамадзян. У сярэднім на душу насельніцтва МСБ у Беларусі складае 266 000 рублёў.

“Нёман”: першы гол у сезоне і перадапошні радок у турнірнай табліцы

Унічыю скончылася ўчарашняя сустрэча гульцоў гродзенскага футбольнага клуба з бабруйскай “Белшынай”.