Гродзенцы перамаглі з мадэллю амерыканскай ракеты
Кубак свету ладзіўся ў расійскім Арлі напрыканцы красавіка.
Двое гродзенцаў – 41-гадовы Аляксандр Ліпай, загадчык лабараторыяй ракетна-касмічнага мадэлявання Гродзенскага абласнога цэнтра тэхнічнай творчасці, майстар спорта міжнароднага класа, і ягоны гадаванец17-гадовы Уладыслаў Гурба, былі адзінымі з беларускай каманды, хто атрымаў прызавыя месцы, паведамляе БЕЛТА. Аляксандр Ліпай атрымаў першае месца ў класе S-9, у якім спаборнічаюць мадэлі ракет на працягласць палёту з аўтаратацыяй. Уладыслаў Гурба атрымаў трэцяе месца ў гэтым класе.
Абодва ракетамадэлісты паказалі для ацэнкі мадэль амерыканскай ракеты “Юпітэр-С”, якую зрабілі ў маштабе 1:42. Як патлумачыў Аляксандр Ліпай, мадэлі, якія змагаюцца ў гэтым класе на спаборніцтвах высокага ўзроўню, выконваюцца па афіцыйных чарцяжах вытворцаў. Яны мусяць дакладна паўтараць арыгінал, а пры запуску дэманстраваць этапы палёту, якія адпавядаюць прататыпу. Так, “Юпітэр” падчас старту дыміць, пасля ўзлёту імітуе аддзяленне ступеняў і вывад спадарожніка, а таксама спуск модуля на парашутах.
Па словах Аляксандра, каб зрабіць адну спартыўную мадэль, спатрэбіцца каля тыдня, а над дакладнымі копіямі ракетаносьбітаў тыпу “Саюз” можна працаваць некалькі гадоў. Мадэлі ствараюцца з шклопластыку, паперы, спецыяльнай паўднёва-афрыканскай драўніны і клею, да іх прад’яўляюцца вельмі сур’ёзныя тэхнічныя патрабаванні.
Здымак з venividi.ru