Кіроўца фуры пакінуў чалавека паміраць на дарозе

|

Суткі таму, уначы, ў Ваўкавыскім раёне фура з расійскімі нумарамі да смерці збіла жанчыну і знікла з месца злачынства. Аб здарэнні ў міліцыю паведамілі кіроўцы, якія праязджалі побач. У выніку ўведзенага ў вобласці плану «Перахват» злачынцу затрымалі ўжо праз некалькі гадзін. Зараз ён дае паказанні.

«Універсітэт Залатога Веку» абвяшчае набор слухачоў

|

Прэзентацыя «Універсітэту Залатога Веку» адбылася 21 красавіка ў Гродне. Першыя заняткі ў межах гэтага праекта пачнуцца ўжо на наступным тыдні. Гэта ўнікальны праект, адрасаваны актыўным сталым гарадзенкам і гарадзенцам! Удзел у ім могуць браць актыўныя сталыя людзі ў пенсійным ці перадпенсійным узросце.

Горад Ліда хоча здзівіць гасцей адбудаваным замкам Гедыміна

|

Рэстаўрацыя, якую распачалі яшчэ 20 гадоў таму, павінна часткова скончыцца ўжо гэтым летам – да «Дажынак». Першы этап уключае ў сябе прывядзенне ў парадак знешняга выгляду замка, пасля фэсту ураджаю зоймуцца дваром і ўнутраным убраннем вежаў.

Дзяржаўны гандаль адбіўся ад рук

|

Камітэт дзяржкантролю правёў дэталёвы аналіз працы дзевяці буйных дзяржаўных гандлёвых прадпрыемстваў Гродна і палічыў іх дзейнасць неэфектыўнай. У часе гаспадарчай дзейнасці, па інфармацыі КДК, прадпрыемствы дапусцілі шэраг парушэнняў заканадаўства, санітарных норм і правіл.

Баявыя міны, гранаты і авіяцыйныя бомбы ў школьным музее

|

Жыцці вучняў Лунненскай школы Мастоўскага раёна шмат гадоў знаходзіліся пад пагрозай. У школьным музее баявой славы захоўваліся гатовыя да выкарыстання боепрыпасы.

Бюст Васіля Быкава з’явіцца ў нью-ёркскім універсітэце

|

Учора 21 сакавіка бюст беларускага пісьменніка Васіля Быкава ўрачыста перадалі адной з самых вядомых вучэльняў Нью-Ёрка – Калумбійскаму ўніверсітэту.

Ізраільскае дакументальнае кіно ў Гродна

|

У гродзенскай габрэйскай абшчыне ладзіцца тыдзень дакументальнага кіно, прысвечанага Дню Незалежнасці Ізраіля.

Гродзеншчына атрымае у два разы менш дактароў, чым патрэбна

|

119 з 366 сёлетніх выпускнікоў Гродзенскага медуніверсітэта застануцца працаваць на Гарадзеншчыне. Размеркаванне атрымалі студэнты і бюджэтнай, і платнай формы навучання, свабодны дыплом толькі ў трох выпускнікоў.

Віншуем Хрысціну Марчук з перамогай!

|

Маладая гродзенская журналістка Хрысціна Марчук перамагла ў намінацыі “Дэбют” па выніках конкурсу “Вольнае слова-2009”.

СПБ скарыстаўся момантам

|

Праўладны Саюз палякаў на Беларусі на чале са Станіславам Сямашкам выкарыстаў жалобу ў Польшчы для ўласнай рэкламнай кампаніі. Пра гэта паведаміла Еўрарадыё.