Гродзеншчына атрымае у два разы менш дактароў, чым патрэбна

|

19 былых студэнтаў медуніверсітэта паедуць па размеркаванні ў Мінск.

На сёння Гарадзеншчына забяспечаная медыкамі з вышэйшай адукацыяй з разліку 45 медыкаў на 10000 насельніцтва.

Калі ўлічыць неабходнасць замяніць дактароў пенсійнага ўзросту і тых, якія з’едуць пасля адпрацоўкі размеркавання, то вобласці спатрэбіцца 416 дактароў і 418 выпускнікоў медыцынскіх коледжаў.

Найбольш патрабуюцца тэрапеўты, педыятры, анестэзіолагі, хірургі, урачы лабараторнай дыягностыкі, псіхіятры-нарколагі, няўролагі, акушэры-гінеколагі.

Сёлета ў Гродзенскі медуніверсітэт плануецца прыняць 965 абітурыентаў.

265 з іх будуць навучацца платна, 210 – на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.

Паводле http://grodno.biz/