Баявыя міны, гранаты і авіяцыйныя бомбы ў школьным музее

|

Супрацоўнікі КДБ знайшлі ў школе 10 авіяцыйных бомб АО 2.5, мінамётную і супрацьтанкавую міны, 5 артылерыйскіх снарадаў, 7 гранат, 7 патронаў, кулямёты “Максім” і “ШКАС”.

Зброя і боепрыпасы экспанаваліся гадамі, але ні праваахоўныя, ні дзяржаўныя органы за гэты час не паклапаціліся спраўдзіць іх стан.

Паводле экспертаў, у боепрыпасах утрымлівалася каля 15 кг.

Выбуховых рэчываў у трацілавым эквіваленце. Боепрыпасы былі прызнаныя небяспечнымі і знішчаныя на палігоне.

Праверка захавання бяспекі захавання і экспанавання зброі ва ўстановах культуры і адукацыі Гродзеншчыны распачалася з лютага.

За гэты час у школьных музееў канфіскавана 54 адзінкі зброі і 42 выбухованебяспечных прадмета часоў другой сусветнай вайны.

Паводле http://www.belta.by/

Фота з сайта http://sc148.ucoz.ru