Бюст Васіля Быкава з’явіцца ў нью-ёркскім універсітэце

|

Прынцыповая дамоўленасць пра перадачу бюста пісьменніка Калумбійскаму ўніверсітэту была дасягнутая напрыканцы мінулага году Беларускім Музеем ў Нью-Ёрку і прадстаўнікамі беларускай дыяспары. Учора з удзелам аўтара бюста, мастака і скульптара Алеся Шатэрніка і беларусазнаўцы, старшыні Беларускага інстытута навукі і мастацтва Вітаўта Кіпеля адбылася перадача бронзавай скульптуры бібліятэцы Калумбійскага ўніверсітэта.

Бюст Васілю Быкава ўсталяваны ў сусветна вядомай бібліятэцы Butler Library, калекцыя якой налічвае больш за 2 мільёны экзэмпляраў. Па словах дырэктара дэпартамента бібліятэкі расейскіх, еўразійскіх і ўсходне-еўрапейскіх навук Роберта Дэвіса, урачыстае адкрыццё адбудзецца ў будынку Батлераўскай бібліятэкі праз некалькі тыдняў.

Паводле www.charter97.org

alt=”Image 8357″ >