Ізраільскае дакументальнае кіно ў Гродна

|

Па словах старшыні габрэйскай абшчыны Алены Куцэвіч, у відэасалоне абшчыны дэманструюцца дзве дакументальныя стужкі пра Ізраіль – “Чырвоны колер” і “Сектар Газа”.

Мы вырашылі паказваць фільмы пра Ізраіль цягам тыдня, каб усе ахвотныя сябры абшчыны маглі як можна больш даведацца пра Ізраіль, яго няпростую гісторыю і цікавыя традыцыі, – патлумачыла для Агенцыі габрэйскх навін Алена Куцэвіч. Паглядзець фільмы могуць не толькі сябры абшчыны, але і іншыя ахвотныя.

Наступны сеанс дакументальнага кіно ладзіцца ў суботу ў 18 гадзін па вуліцы Багдановіча,6. Таксама верагодны паказ ў пятніцу 23 красавіка ў 13 гадзін.