Поні ў бікіні выйдуць на дэфіле ў “Каробчыцах”
Конкурс прыгажосці сярод поні пройдзе ў агратурыстычным комплексе 22 лютага.
Конкурс прыгажосці сярод поні пройдзе ў агратурыстычным комплексе 22 лютага.
Супрацоўнікі МУС знайшлі 27, 2 кг выбухоўкі ў лясной схованцы блізу вёскі Ганцэвічы, а таксама ў адным з мясцовых гаражоў.
З большасцю герояў кнігі пісьменніца сустракалася цягам жыцця. Сярод іх звычайныя людзі і вядомыя асобы: Ларыса Геніюш, Ніна Мацяш, а побач – Валя з Магілёва, гісторыі Лёні і Валодзі… Тут жа пераклад драматычнай паэмы Бэрнарда Мэнцаля пра святога Францішка, нарысы пра дарагіх сэрцу Дануты Бічэль людзей і не менш дарагія мясціны.
Заапарк рыхтуецца да Масленіцы.
Святочная праграма пачнецца з 12 гадзін 2 сакавіка.
Кіроўца з дзесяціразовым перавышэннем дапушчальнага ўзроўню ўтрымання алкаголю ў крыві спрабаваў выехаць з двара дома па вуліцы Савецкіх памежнікаў.
У актавай зале прыхадскога комплекса Свята-Пакроўскага сабора выступілі, між іншым, паэты Анатоль Брусевіч і інак Мікалай, гітарыст і лютніст Уладзімір Захараў, спявачка Таццяна Салаўёва і іншыя.
Ужо суткі, як кіроўцы таксовак, аб’яднаных у “Адзіным таксі” знялі з машын нумар фірмы 8-90-60-90. Прычына забастоўкі – павышэнне коштаў дыспетчарскіх паслуг больш чым у два разы. Пра адмову працаваць гарадзенскія таксісты паведамляюць у сацыяльных сетках.
У адным з двароў па вуліцы Гагарына дзесяцігадовы хлопчык сярод бруду і рэштак снегу знайшоў металічны прадмет, выглядам падобны да гранаты. Ён занес яго дадому і паказаў маці.
У 2013 годзе колькасць беларускіх кантрабандных цыгарэт на нелегальным рынку Польшчы павялічылася на 60%.
Помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя і адзіны ў Беларусі дзейсны лютэранскі храм патрабуе глабальнай рэканструкцыі. Сродкі збіраюць па ўсёй Беларусі і за яе межамі.