Кіроўцы гарадзенскага “Адзінага таксі” пачалі забастоўку

Па іх словах, кошт дыспетчарскіх паслуг падняўся больш чым у два разы – з 9 500 да 20 000 за замову. Гэтаксама таксістаў хвалюе прыярытэт нелегалаў у адносінах да легальных кіроўцаў. Іншае новаўвядзенне, з якім нязгодныя таксісты – сістэма прыярытэту. Тыя, хто заплаціць акрамя абаненцкай платы і падатку яшчэ дадатковыя 300 тысяч у месяц, будуць працаваць у “першай групе” – замовы будуць паступаць да іх з прыярытэтам.

 

Між іншым, аб’ява пра працу ў “Адзіным таксі” не змянялася з лютага 2011 года. Яна выглядае так: «Единое такси» приглашает опытных таксистов. Стоимость диспетчерских услуг 0 рублей на постоянной основе.

 

Ідэнтычную аб’яву на гарадзенскім форуме фірма дала і ўчора. На пытанне, ці бастуюць таксісты, быў дадзены такі адказ: “Водители не бастуют, предприятие предоставило им возможность заработать много денег, а теперь они отдыхают”.

 

Здымак autogrodno.by