Данута Бічэль выдала кнігу нарысаў-успамінаў

|

Сама спадарыня Данута пра “Правінцыю святога Францішка” кажа:

 

Пішу пра жывых людзей, Якуб Колас называў такую літаратуру – “казкі жыцця”. Герман Гессэ ў аповесці “Гульня ў пацеркі” напісаў, што нарыс для пісьменніка, як засуха для хлебароба: высыхаюць крыніцы, памірае карэнне… Ды перад адлётам трэба неяк з людзьмі развітацца…

Гэта мая апошняя кніга жыцця. Я вяртаюся ў дожджык паэзіі.

 

Кніга выйшла накладам 100 асобнікаў у гарадзенскім выдавецтве “ЮрСаПрынт”. Вокладку аформіў малады гарадзенскі мастак Уладзімір Пазняк, які стаў героем аднаго з нарысаў.

 

Гэта трэцяя кніга прозы Дануты Бічэль. Першая – “Хадзі на мой голас” выйшла ў 2008 годзе, другая – “Мост святога Францішка” – у 2010.

 

Прэзентацыя кнігі “Правінцыя святога Францішка” адбудзецца 21 лютага ў галерэі “Крыга”.

Пачатак у 17.00.


Здымак Яна Лялевіча з архіву “Твайго стылю”