2 сакавіка ў Гродзенскім заапарку развітаюцца з зімой
Дзяцей запрашае горад гульняў.
Тут знойдуцца забавы на любы густ: дартс, вясёлая рыбалка, гульні на ўважлівасць і знаходлівасць.
А 13-ай гадзіне пачнецца прадстаўленне “Мы вясну сустракаем”: конкурсы і гульні, варажба з удзелам поні. Смачныя бліны таксама ў праграме.
Будзе і пудзіла зімы, якое з года ў год супрацоўнікі заапарка майструюць з галля, гародніны і ўсялякай смакаты.
Гэтае пудзіла замест традыцыйнага спальвання ўдзельнікі свята скормяць жывёлам.
Завершыцца Масленіца ў Гродзенскім заапарку рухомымі гульнямі на свежым паветры.
У Пышках свята пад назвай “Провады зімы” сёлета запланавана на суботу, 1 сакавіка.
Здымак grodnozoo.by