Віртуальная ігуана за 100 даляраў

|

21-гадовы гарадзенскі студэнт хацеў зрабіць дзяўчыне экзатычны навагодні падарунак і стаў ахвярай махляра.

Лідчукі назіраюць за жыццём рэдкіх трапічных мятлушак

|

На выставе экзатычных мятлушак, арганізаванай творчым выставачным аб’яднаннем “Рамзес Экспа”, прадстаўленыя рэдкія трапічныя матылі, якія жывуць у джунглях Амазонкі і на далёкіх архіпелагах Ціхага акеану.

Што прынес Новы год беларусам

|

Усе ўжо прызвычаіліся: штогод з пачатку года змяняюцца і тарыфы, кошты, стаўкі.

Што змянілася гэтым разам?

Шчаслівага Новага года!

|

Рэдакцыя “Твайго стыля” шчыра віншуе сваіх чытачоў з надыходзячым Новым годам і Каляднымі святамі! Дзякуй за тое, што ў гэтым годзе Вы заставаліся з намі. Спадзяемся і новы 2013 год правесці разам: абяцаем Вам трымаць руку на пульсе гарадзенскага жыцця і цешыць цікавымі публікацыямі. Спадзяемся на зваротную сувязь – яна заўсёды надзвычай цешыць. Поспехаў, дасягненняў, радасці ў новым годзе! Заставайцеся ў “Стылі”!

“Гроднапрамбуд” прызнаны найбольш прыбытковым гродзенскім прадпрыемствам

|

Дзейнасць беларускіх адкрытых акцыянерных таварыстваў (за выключэннем банкаў) прааналізавала міністэрства фінансаў.

У навагоднюю ноч у Гродне будзе -3…+2º С

|

“Гроднааблгідрамет” прагназуе на большай частцы тэрыторыі вобласці кароткачасовыя ападкі – у асноўным дажджы, слабы галалёд.

Кошт квіткоў на матч “БАТЭ” – “Фенербахчэ” не перавысіць 100 тысяч рублёў

|

Афіцыйны сайт БАТЭ паведаміў кошт квіткоў на першы матч “БАТЭ” – “Фенербахчэ”, які адбудзецца ў Гродне 14 лютага наступнага году.

У інтэрнэце з’явілася анлайн-віктарына па гісторыі ВКЛ і Рэчы Паспалітай

|

На сайце http://rp1569.com/ з’явілася бясплатнаяанлайн-віктарына, прысвечаная гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

На пытанні можна адказваць па-беларуску, па-польску і па-англійску.

Чым хутчэй вы націсніце на слушны варыянт, тым больш атрымаеце бонусных талераў.

У цэнтр Гродна ў навагоднюю ноч можна будзе трапіць толькі праз КПП

|

Асноўныя святочныя мерапрыемствы пройдуць на плошчы Леніна, святочны салют – у парку Жылібера. Трапіць на відовішчы можна будзе толькі праз адзін з пяці КПП.

У навагоднюю ноч грамадскі транспарт у Гродне будзе працаваць да 4 гадзін

|

Аднак некаторыя цэнтральныя вуліцы з 00.00 да 4.00 1 студзеня будуць закрытыя для руху: плошча Тызенгаўза, вул.Дзяржынскага на ўчастку ад вул.1 Мая да вул.Сацыялістычнай, вул.Ажэшкі ад перакрыжавання з вул.Леніна да перакрыжавання з вул.Сацыялістычнай.