Віртуальная ігуана за 100 даляраў
На сваёй старонцы “Vkontakte” хлопец размясціў абвестку пра жаданне набыць незвычайную жывёлу.
На абвестку адразу адгукнуўся жыхар Украіны.
За 100 даляраў ён абяцаў студэнту ігуану і нават выслаў фотаздымкі, каб пакупнік змог сам выбраць жывёлу.
Гарадзенец вызначыўся і ў 2 этапы перавёў грошы праз “Web money”.
Ён быў упэўнены, што цягам некалькіх дзён ігуану даставяць у Гродна цягніком.
Дарэмна прачакаўшы жывёлу, небарака зразумеў, што стаў ахвярай махляра, і звярнуўся ў міліцыю.
Распачатая крымінальная справа па артыкуле “Махлярства”.
Паводле http://uvd.grodno.by