Што прынес Новы год беларусам

|

На 5% – да 63150 рублёў за 1 Гкал – узраслі тарыфы для насельніцтва на цеплавую энергію для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння (ранейшая цана – 60140 рублёў).

 

Кубічны метр прыроднага газу для ацяплення нежылых памяшканняў, акрамя памяшканняў, што знаходзяцца ў жылых дамах з прыборамі індывідуальнага ўліку, цяпер каштуе 2095,1 рубля за 1 куб.м замест ранейшых 1058,1.

 

Электраэнергія па аднаставачным тарыфе цяпер каштуе 323 рублі за 1 кВт.г (раней – 295), па дэфірэнцыяваных тарыфах – 226,1 рубля за 1 кВт.г у перыяд мінімальных нагрузак і 646 рублёў (раней – 590) у перыяд максімальных.

 

Ад сёння павысіліся тарыфы на цеплавую і электраэнергію для льготных катэгорый арганізацый: рэлігійных арганізацый, установаў аховы здароўя, дачных і гаражных кааператываў, дамоў-інтэрнатаў і іншых установаў сацыяльнага абслугоўвання.

Цяпер гэтыя арганізацыі за цяпло будуць плаціць на 5% больш, за электраэнергію – на 35,4%.

 

Трыфы на цеплавую энергію для жылых памяшканняў, у якіх ніхто не зарэгістраваны з 1 студзеня павялічыліся на 50%. На столькі ж – для жылых памяшканняў, якія адпаведна заканадаўству выкарыстоўваюцца як месцазнаходжанне прыватнага унітарнага прадпрыемства.

 

 

3 1 студзеня на 20% падаражалі паслугі сотавай сувязі і перадачы дадзеных большасці тэлекамунікацыйных кампаній Беларусі: ад сёння гэтыя паслугі, аказаныя фізічным асобам, абклададаюцца падаткам на дадатковую вартасць. У адказ сотавыя аператары і інтэрнэт-правайдары павялічылі тарыфы. Кошты паднялі мабільныя аператары і РУП “Белтэлекам”.

 

 

З 1 студзеня павысіліся таксама тарыфы на перавозкі грузаў па чыгунцы.

Тарыфы на перавозку пасажыраў і багажа чыгуначным транспартам па тэрыторыі Беларусі павялічваюцца з 4 студзеня 2013 года. З гэтага дня білеты на цягнік даражэюць на 17%.

Адпаведная пастанова Міністэрства эканомікі ад 26 кастрычніка 2012 года апублікаваная 30 снежня.

Апошні раз кошт праезду на чыгуначным транспарце ў Беларусі павышаўся 12 ліпеня. Тады білеты падаражэлі на 20%.

 

Адпаведна зменам у Падаткавым кодэксе, з 1 студзеня на 22% павялічыліся максімальныя стаўкі падаходнага падатку для грамадзян, якія здаюць жылыя памяшканні. Пры гэтым канкрэтны памер падатка будуць вызначаць абласныя Саветы дэпутатаў у кожным рэгіёне. У прыватнасці, у Мінску падатак павялічыцца ў сярэднім у 1,2 раза.

Ад сёння падняліся стаўкі акцызаў на паліва, алкаголь і цыгарэты.

На аўтамабільнае і дызельнае паліва – у сярэднім на 20%, на алкаголь – на 11,8 – 61,6%, на табачныя вырабы – у 1,5-3,5 раза.  Акрамя таго падаражаюць асобныя маркібеларускіх цыгарэт. Так, “Фэст” вытворчасці гродзенскай табачнай фабрыкі будзе каштаваць 4700 (даражэй на 1200 рублёў),  Кеnt падаражае на 1500 – да 12 500, West – на 2300 да 9500 рублёў.

 

З прыемнага:

Мінімальны месячны заробак з 1 студзеня 2013 года ў Беларусі ўсталяваны ў памеры 1 мільён 395 тысяч рублёў, гадзінны – 8 тысяч 340 рублёў. Год таму мінімальны заробак быў роўны 1 мільёну рублёў.

Сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт  на перыяд з 1 лістапда 2012 да 31 студзеня 2013 года для сям’і з чатырох чалавек зацьверджаны ў памеры 1 мільён 391 тысяча 530 рублёў.

 

1 студзеня да 240 тысяч павысілася тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, работнікі якіх прыраўнаваныя па аплаце працы да гэтай катэгорыі.

Гэта дазволіць павысіць заработную плату ў бюджэтнай сферы ў сярэднім на 6,7%.

З 1 верасня 2012 года тарыфная стаўка першага разраду была 225 тысяч рублёў.

З новага году пачала дзейнічаць новая рэдакцыя Закона “Пра сацыяльнае абслугоўванне”, якая ўводзіць панятак сацыяльнай замовы. Гэта дазволіць прыцягваць юрыдычныя асобы і індывідуальных прадпрымальнікаў да аказання сацыяльных паслуг і рэалізацыі сацыяльных праектаў,павысіць дасягальнасць і якасць сацыяльных паслуг і прыцягваць у сістэму сацыяльнага абслугоўвання дадатковыя матэрыяльныя і працоўныя рэсурсы..

 

Сярод інавацый закон прадугледжвае сацыяльны патранат (суправаджэнне тых, хто знаходзіцца ў складанай жыццёвай сітуацыі), сацыяльна-рэабілітацыйныя паслугі, паслуга сацыяльнай перадышкі (вызваленне на пэўны час бацькоў ад дагляду за дзіцём з абмежаванымі магчымасцямі) ды іншыя новыя паслугі.