“Акустычны канцэрт можа лепш пасаваў бы тэме акцыі”
Ці мае моладзь патрэбу гаварыць на тэму гвалту і ў якіх формах можа адбывацца гэтакі дыялог? Адной з акцыяў супраць гвалту стаўся канцэрт “Больш ні гуку”, арганізаваны ў Гродна ў межах інфармацыйнай кампаніі Прадстаўніцтва ААН у Беларусі.