Актывіст Саюза палякаў пакараны штрафам

|

Анджэй Пачобут прызнаны вінаватым у адміністрацыйным правапарушэнні і пакараны штрафам у памеры 525 тысяч беларускіх рублёў.

Гродзенцы ў падтрымку беларускай мовы

|

Тэкст Агульнанацыянальнай дыктоўкі, якая адбудзецца ў Гродна 22 сакавіка, будзе чытаць легендарная беларуская дыктарка Зінаіда Бандарэнка.

Беларусь з Андорай сустрэнуцца на “Нёмане”

|

Адборачны матч нацыянальнай зборнай Беларусі з камандай Андоры адбудзецца ў Гродна.

Адпаведныя дакументы перададзены ва УЕФА, якое дало згоду на правядзенне матчу 6 чэрвеня на спорткомплексе “Нёман”.

Гродзенскія хірургі вяртаюць слых

|

20 сакавіка гродзенскія отахірургі першымі ў Беларусі зробяць унікальные аперацыі, якія дапамогуць вярнуць слых 14-гадоваму падлетку і дарослай жанчыне.

Аперацыі з прымяненнем тэхналогіі слыхапратэзіравання і ўвядзення костнага імпланта ў скроневую костку пройдуць пад кіраўніцтвам прафесара Алега Хорава з удзелам гродзенскіх, нямецкіх і расійскіх спецыялістаў.

Суд над польскімі журналістамі

|

Сёння судзяць сябраў непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі гродзенцаў Ігара Банцара і Анджэя Пачобута.

Небяспечныя танцы

|

У гродзенскім начным клубе абрабаваныя чатыры дзяўчыны.

“Начная чытанка-2” у Гродна

|

Прэзентацыя мультымедыйнага дыску “Начная чытанка-2” і сустрэча з Пятром Садоўскім, аўтарам кнігі “Мой шыбалёт” адбудзецца ў Гродна 18 сакавіка. На дыску сабраныя біяграфіі творы і фотаздымкі літаратараў, якія чыталі свае творы ў эфіры Радыё Свабода цягам 2007-2008 гадоў.

Хто пабудуе Гродзенскую ГЭС?

|

Іранская кампанія, якая выйграла тэндар на ўдзел у будаўніцтве Гродзенскай ГЭС, сваіх абавязацельстваў не выконвае.

Беларускія энергетыкі настойваюць на скасаванні кантракта

“Нёман” змагаецца за Кубак Беларусі

|

У нічыю скончылася сустрэча гродзенскага “Нёмана” з мінскай камандай МТЗ-РІПО ў чвэрцьфінале Кубка Беларусі па футболе.

З’езд апальнага “Саюза палякаў” прайшоў без перашкод

|

15 сакавіка ў Гродна адбыўся З’езд непрызнаванага ўладамі “Саюза палякаў на Беларусі”. 148 дэлегатаў са 167 прысутных прагаласавалі за абранне на пасаду старшыні Анжалікі Борыс.