“Начная чытанка-2” у Гродна
За гэты перыяд на радыёхвалях прагучалі 50 аўтараў і перакладчыкаў. Сярод іх Славамір Адамовіч, Уладзімер Арлоў, Наталка Бабіна, Генадзь Бураўкін, Пятро Васючэнка, Галіна Дубянецкая, Павал Касцюкевіч, Алег Мінкін, Людміла Рублеўская, Тацяна Сапач, Васіль Сёмуха, Сяргей Законнікаў. Прэзентацыя распачнецца ў 18.30 ў памяшканні Таварыства беларускай школы (вул. Будзёнага 48а-44). Арганізатары абяцаюць кожнаму прысутнаму дыск “Начная чытанка-2” і кнігу Пятра Садоўскага “Мой шыбалёт” у падарунак.