Суд над польскімі журналістамі
Суддзя Наталля Козел не задаволіла хадайніцтва А.Пачобута аб допуску ў залу суда журналістаў.
Сярод сведкаў – 2 супрацоўніка праваахоўных органаў, чыноўнік з аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў і некалькі сябраў СПБ.
Падсудных вінавацяць у парушэнні адміністрацыйнага кодэкса: удзеле ў несанкцыянаваным мітынгу, які адбыўся 17 студзеня каля польскага дома.
У той дзень Ігар Банцар і Анджэй Пачобут у ліку некалькіх соцен гродзенскіх палякаў хацелі трапіць на сход праўладнага саюза палякаў, але супрацоўнікі праваахоўных органаў не дазволілі ім увайсці ў памяшканне.
Падсудным пагражае вялікі штраф альбо арышт.