Небяспечныя танцы
З пакінутых без нагляду торбачак навучэнак палітэхнічнага коледжа зніклі мабільнік, кашалькі, банкаўскія карткі і 92 тысячы рублёў.
Дзяўчаты здолелі добра апісаць супрацоўнікам міліцыі хлопцаў, якія падыходзілі да іх століка.
Па гэтых прыкметах затрымалі двух сяброў, якія працягвалі адпачынак у клубе. Супраць аднаго з іх, раней судзімага 21-гадовага гродзенца, узбуджана крымінальная справа.