З’езд апальнага “Саюза палякаў” прайшоў без перашкод

|

Не гледзячы на шматлікія запалохванні сябраў арганізацыі, якія папярэднічалі з’езду, кворум быў, і з’езд спакойна падвёў вынікі дзейнасці арганізацыі за апошнія 4 гады.

На ўрачыстым сходзе прысутнічалі ганаровыя госці з польскага Сейму, Сенату і Еўрапарламента.

Сябраў СПБ прывітаў Аляксандр Мілінкевіч:”Сёння адбываецца свята моцнага духу, праўды і справядлівасці, – зазначыў лідэр руху “За свабоду”. – Вы змагаецеся не толькі за свае нацыянальныя правы, але і за ўсіх грамадзян Беларусі.

Зала ГА “Палоніка”, дзе адбываўся з’езд, не здолела ўмясціць усіх прысутных. Больш за 300 чалавек слухалі прамовы выступоўцаў праз калонкі на двары.

Хрысціна Марчук