Іншаземца забілі чугуннай патэльняй
21-гадовага жыхара Шчучынскага раёна затрымалі па падазрэнні ў забойстве грамадзяніна Польшчы. Іншаземца ўдарылі па галаве патэльняй, ад чаго той памёр, не прыходзячы ў свядомасць.
21-гадовага жыхара Шчучынскага раёна затрымалі па падазрэнні ў забойстве грамадзяніна Польшчы. Іншаземца ўдарылі па галаве патэльняй, ад чаго той памёр, не прыходзячы ў свядомасць.
Кардынал Зянон Грахалеўскі, які займае пасаду прэфекта Кангрэгацыі каталіцкага выхавання, едзе ў Гродна, каб павіншаваць выкладчыкаў і навучэнцаў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі з дваццацігоддзем гэтай навучальнай установы і ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях з нагоды гадавіны асвячэння гродзенскай катэдры.
У замку з’явяцца новыя экспазіцыі. Акрамя паўднёва-заходняй вежы і пахавальнай капліцы князёў Святаполк-Мірскіх, можна будзе наведаць Паўночны корпус, Цэнтральную, Паўночна-усходнюю і Паўночна-заходнюю вежы.
Самая буйная з пачатку года на Гродзеншчыне аварыя здарылася ўчора ў Слонімскім раёне.
На 124-ым кіламетры трасы мяжа Літвы-Ліда-Слонім-Быцень у ДТЗ загінулі тры маладыя мужчыны, якія вярталіся з працы.
У бліжэйшую суботу аўтары праекта “Савецкі Гродна: у пошуках штодзённасці” запрашаюць усіх, хто цікавіцца архітэктурай і гісторыяй нашага горада на экскурсію пад назвай “Самая звычайная вуліца. Мінулае сучаснага Гродна на прыкладзе вуліцы Горкага”.
1 снежня філосаф Уладзімір Мацкевіч запрашае гродзенцаў паразважаць пра культуру, яе стан у Беларусі, выклікі часу, “свае” і “чужыя” каштоўнасці, пра савецкае мінулае і “савецкае” сучаснае і пра тое, як самавызначаецца беларуская нацыя.
Сучаснае чалавецтва значна прасунулася ў спосабах упрыгожвання свайго цела – нават прыдумалі адмысловы для гэтага тэрмін – бодымадыфікацыя.
На радыё “Твой Стыль” змешчаны рэпартаж з супольнага канцэрта швейцарскіх джазмэнаў і беларускіх этнаспеваў вакалістак Аканы, які адбыўся ў Гродне 23 лістапада.
Фінал нацыянальнага турніра па флейрынгу адбудзецца 30 лістапада ў Мінску. Сярод адзінаццаці фіналістаў гарадзенцы Андрэй Барысік і Андрэй Грушынаў.
Прадстаўнікі гродзенскіх штабоў дэмакратычных кандыдатаў у прэзідэнты накіравалі звароты ў Гродзенскі гарвыканкам з прапановай перагледзець рашэнне, якое вызначае пералік месцаў у горадзе над Нёманам, дзе можна весці выбарчую агітацыю.