Шостая бясплатная экскурсія па Гродне

|

Савецкі Гродна – гэта час прынцыповых зменаў ня толькі ва ўнутраным абліччы горада.

Гэта час вялізарных прамысловых абшараў, пабудовы першых спальных раёнаў, час, калі горад фантастычна хуткімі тэмпамі павялічваўся ў памерах.

У 1950-х – 1980-х гг. у горадзе паўсталі не толькі новыя будынкі тэатраў, кінатэатраў і ўладных установаў, якія павінны былі засведчыць перамогу новага ладу, але і мноства звычайных шэрых шматпавярховікаў, якія далі прытулак усім тым, хто перабіраўся з вёскі ў горад, да больш заможнага і свабоднага жыцця.

 

Гісторык Андрэй Вашкевіч:

– Мы хочам паказаць эвалюцыю Гародні ў яе шэраговых раёнах.

Рабіць экскурсіі, прысвечаныя савецкай архітэктуры па цэнтры горада не мае сэнсу, бо пяпярэднія экскурсіі цыклу так ці інакш гэтых цэнтральных будынкаў тычыліся.

Мы хацелі спыніцца на нейкім спальным раёне, але ніводны з іх не адлюстроўвае ўсю палітру савецкай архітэктуры:  адны раёны пачалі фармавацца ў 60-ыя гады, іншыя – у 80-ыя… Таму вырашылі выбраць адну вуліцу.


Вуліца Горкага адлюстроўвае ўсе этапы развіцця Гародні з 18 стагоддзя і ўсю гісторыю горада ў савецкія часы.

Тут ёсць і прамысловыя, і шэраговыя  будынкі, шмат помнікаў.

Мы ўбачым, дзе праходзіла мяжа горада ў родныя часы: раддом – сярэдзіна 60-ых гадоў, скрыжаванне з вуліцай Астроўскага – пач.20 стагоддзя, плошча Тызенгаўза – канец 18 стагоддзя.


Экскурсія пачнецца 4 снежня а 12-й гадзіне.

Сустрэча ўдзельнікаў насупраць рынка “Карона” каля Консульства Літоўскай рэспублікі.

 

На фота: вуліца Горкага ў 1964 годзе

Фота з сайта http://www.oldgrodno.com