У аварыі з удзелам машыны “хуткай дапамогі” загінулі 3 чалавекі
Вінаватым у аварыі стаў 20-гадовы хлопец, што заехаў на выходныя да бацькоў.
Ён забраў брата і двух яго калег з працы ў Дзятлаўскім раёне і на “Фіяце” накіроўваўся ў Слонім.
У 15.40 каля вёскі Задвор’е машына не ўпісалася ў паварот.
“Фіят” вынесла на сустрэчную паласу, дзе ён сутыкнуўся з машынай “хуткай дапамогі”.
Удар быў настолькі моцны, што двух пасажыраў “Фіята” выкінула з салона.
Ад травмаў яны загінулі на месцы.
Загінуў і родны брат кіроўцы, які сядзеў на пярэднім пасажырскім крэсле.
Каб вызваліць цела хлопца, машыну давялося разразаць.
Абодва кіроўцы, а таксама фельдшар, які ехаў у машыне хуткай дапамогі, трапілі ў шпіталь.
Паводле http://gaigrodno.by