У снежні Мірскі замак адкрыецца пасля рэканструкцыі
На 39 экспазіцыйных пляцоўках наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з гісторыяй роду першых уладальнікаў замку – Іллінічаў, князёў Радзівілаў, Вітгенштэйнаў і Святаполк-Мірскіх, убачыць гасцёўню і бібліятэку князя Міхала Святаполк-Мірскага, вінарні і замкавую вязніцу, пазнаёміцца з побытам і культурай Вялікага княства Літоўскага.
У Паўночным корпусе будзе прадстаўлена гісторыя бітвы 1812 года пад Мірам, першай і другой сусветных войнаў, габрэйскага гетта, якое знаходзілася ў замку ў 1942 годзе.
Экспазіцыя Цэнтральнай вежы пазнаёміць наведвальнікаў з больш ранняй гісторыяй Міра і вайсковымі падзеямі 16-18 стагоддзяў.
На фота: Мірскі замак
Фота з сайта http://www.nemiga.info