Пра беларускую культуру і выклікі часу

|

Нагодай імпрэзы стала выданне новай кнігі У.Мацкевіча “Пераацэнка каштоўнасцяў у культуры і гісторыі Беларусі”, якая і будзе прэзентавана на гэтай сустрэчы.

Кніга працягвае серыю “Беларусь для пачаткоўцаў”, якую некалькі год таму  распачалі ў Агенцыі гуманітарных тэхналогій. 

Як зазначаецца ў прадмове кнігі, “…у нейкім сэнсе мы ўсе пачынаючыя. Як толькі мы заглыбляемся ў нейкія праблемы ці тэмы, мы выяўляем, наколькі мала гэтыя тэмы распрацаваны і на якіх далёкіх подступах мы знаходзімся ў вырашэнні праблем, што стаяць перад намі.

…Гэтыя кнігі  прызначаны не толькі тым, хто ўпершыню прызджае ў Беларусь, але і тым, хто ў гэтай краіне ўпершыню ўключаецца ў вырашэнне агульных праблем”.

На прэзентацыю і дыскусію запрашаюцца тыя, хто так ці інакш звязвае сябе са сферай культуры, каго цікавяць актуальныя праблемы беларускай нацыі, і хто адчувае сябе “пачаткоўцам” у дачыненні да іх.

Сустрэча адбудзецца ў сераду, 1 снежня, а 18.00 па адрасе: вул. Будзенага, 48 а, п.100 (офіс Саюза палякаў)

 Напрыканцы кнігу можна будзе набыць па выдавецкіх коштах.

 

На фота: Уладзімір Мацкевіч

Фота з сайта http://arche.by