Якія вынікі сустрэчы Сямёна Шапіры з гродзенскімі студэнтамі?
Найбольш студэнтаў цікавілі пытанні развіцця Гарадзеншчыны ва ўмовах крызісу, аднак пыталіся і пра вяртанне ільготнага праезду, і пра недахоп студэнцкіх інтэрнатаў.
Найбольш студэнтаў цікавілі пытанні развіцця Гарадзеншчыны ва ўмовах крызісу, аднак пыталіся і пра вяртанне ільготнага праезду, і пра недахоп студэнцкіх інтэрнатаў.
Шэсць год пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці атрымаў былы дырэктар Цэнтральнага гродзенскага рынка Мікалай Стойлік рашэннем суда Кастрычніцкага раёна.
Больш за 90 мільярдаў рублёў накіруюць на развіццё дарожнай інфраструктуры Гродзеншчыны ў 2011 годзе. Такі намер агучыў старшыня аблвыканкама Сямён Шапіра на сустрэчы з расейскімі і саюзнымі журналістамі.
Учора ў Гродне прэзентавалі фільм пра Ларысу Геніюш “Няскораная”, зняты тэлеканалам “Белсат” да 100-годдзя з нараджэння слыннай беларускай паэткі.
Сямёра польскіх мытнікаў, якія працавалі на памежным аўтапераходзе ў Кузьніцы, былі ўчора арыштаваныя агентамі Цэнтральнага Антыкарупцыйнага Бюро. Як паведамляюць польскія СМІ, двум з затрыманых мытнікаў выставілі абвінавачванне ў атрыманні хабару ад асобаў, якія нелегальна перавозілі праз мяжу беларускія цыгарэты.
Цягам лістапада Гродзенскае ўпраўленне МНС спрабуе актывізаваць насельніцтва здаваць іртуць – у любым выглядзе і рэчах. Чым яна так шкодная і дзе ўтылізуюць гэты цяжкі метал?
На вуліцы Соламава ў Гродне грузавік збіў 14-ці гадовую школьніцу, якая перабягала вуліцу побач з пешаходным пераходам на чырвонае святло. Дзяўчынка замест школы патрапіла ў шпіталь.
Такая лічба была агучаная на сустрэчы кіраўніка Гарадзеншчыны Сямёна Шапіры са студэнтамі ўніверсітэту імя Янкі Купалы, якая адбылася 20 лістапада.
Учора ў Гродне адбыўся сход дэлегатаў ад вобласці на Ўсебеларускі народны сход, які ўлады традыцыйна ладзяць перад прэзідэнцкімі выбарамі.
Гарадзенскія хакеісты працягнулі сваю пераможную серыю ў Адкрытым чэмпіянаце Беларусі да 9-ці гульняў. Учора ў гасцёх гарадзенцы пераканаўча перамаглі жлобінскі “Металург”.