Палова іншагародніх студэнтаў у Гродне не мае месца ў інтэрнатах
Па словах старшыні аблвыканкаму, толькі ў аграрным універсітэце становішча з месцамі ў інтэрнатах для іншагародніх здавальняючае – усяго 3% вымушаныя здымаць пакоі і кватэры ў горадзе.
>
Ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы і медыцынскім універсітэце здымаць сабе жыццё вымушаны амаль кожны другі іншагародні студэнт.
Выйсцем з такой сітуацыі можа стаць будаўніцтва студэнцкага гарадка на вул. Дубко. Ля гарадзенскага радзільнага дома ўжо зарэзервавана месца пад яго будаўніцтва.
На тэрыторыі гарадка павінны з’явіцца новыя навучальныя карпусы і інтэрнаты ўніверсітэту імя Янкі Купалы. Сюды ж мае “пераехаць” і галоўны корпус універсітэту.
Праект студэнцкага гарадка распрацаваны архітэктарамі “Гроднаграмадзянпраект”.
Калі пачнецца будаўніцтва гарадка – пакуль невядома.
На здымку: Сямён Шапіра выступае перад гарадзенскімі студэнтамі.
Фота Юрыя Іванюка
Радыёрэпартаж пра вынікі сустрэчы Сямёна Шапіры з гарадзенскімі студэнтамі слухайце тут.