Дырэктар Цэнтральнага рынка Гродна атрымаў прысуд

|

Па словах старэйшага памочніка пракурора Кастрычніцкага раёна Дзяніса Раманішка, якія падтрымаў дзяржаўнае абвінавачванне на судовым паседжанні, былы дырэктар рынка абвінавачваецца ў атрыманні хабару, злоўжыванні ўлады і службовых паўнамоцтваў: за станоўчае вырашэнне пытанняў выдзялення гандлёвых месцаў на Цэнтральным рынку ён браў хабар ад 400 да 1000 даляраў, прымаў і іншыя, менш каштоўныя падарункі.

 

На судзе сваю віну Мікалай Стойлік не прызнаў.

Паводле www.grodnonews.by/

Здымак з fotogrodno.net