Адбылася прэм’ера супольнага праекта “Апошні золак”, у якім прымаў удзел Алесь Дзянісаў

|

Супольны музычны праект аб’яднаў музыкаў, якія выступаюць супраць смяротнага пакарання. У кастрычніку мінулага году ў Беластоку прайшоў канцэрт, які трансляваўся анлайн на шэрагу беларускіх парталаў, а 17 чэрвеня відэа- і аўдыёзапіс канцэрта з’явіўся ў інтэрнэце.

Беларусаў штрафуюць у Беластоку за тое, што яны пакідаюць дзяцей зачыненымі ў машынах

Некалькі падобных выпадкаў адзначыла беластоцкая паліцыя цягам гэтага месяца. Малыя дзеці заставаліся зачыненымі ў аўто пасярод паркоўкі, пакуль іх бацькі хадзілі па гандлёвых цэнтрах. У Польшчы за такое можна атрымаць штраф 500 злотых.

Выйшаў працяг “Гарадзенскага палімпсеста”. Прэзентацыя 19 чэрвеня

Амаль 30 аўтараў з Беларусі, Польшчы і Літвы, і больш за 300 старонак пра гісторыю Гродна з ранняга сярэднявечча да ХХ стагоддзя – гэта змест новай супольнай працы “Гарадзенскі соцыум”, якая прыйшла на замену “Гарадзенскаму палімпсесту”. Прэзентацыя выдання пройдзе 19 чэрвеня ў 18.30.

У падтрымку гарадзенскага музыкі ладзяцца канцэрты ў Гродне, Мінску і Кракаве

Сябры гарадзенскага музыкі Арцёма Сярдзюка, якога большасць ведае, як гітарыста гурта Deathbringer, збіраюць грошу, каб дапамагчы яму ў змаганні з хваробай. Канцэрт у падтрымку Арцёма ўжо адбыўся ў Кракаве, 29 чэрвеня пройдзе ў Гродне, а 6 ліпеня – у Мінску.

“Экакульт” – летні фотаконкурс для гарадзенцаў

|

З нагоды акцыі “Гродна – культурная сталіца Беларусі” цягам усяго лета ладзіцца конкурс “Экакульт”. Арганізатары – “Зялёная сетка” і часопіс “LO_ok” – вырашылі даведацца, як выглядае экалагічная культура гарадзенцаў.

Сёння – чарговы арганны канцэрт у гарадзенскай кірсе

|

17 чэрвеня ў 17.30 у лютэранскай кірсе пройдзе канцэрт кампазітара, арганіста Валерыя Шмата. Гэта ўжо другі цягам месяца арганны канцэрт у храме.

У Гродне шукаюць людзей, якія скралі кветкі з Кургана славы

|

Міліцыя ацэньвае кошт скрадзеных на вайсковых могілках і ля Кургана славы кветак у больш як 13 міліёнаў рублёў.

Пра “Музыку гарадзенскіх вуліц” піша Tuzin.fm

“У Гародні паўстаў цудоўны праект, у межах якога музыкі з усёй Беларусі ды цэлага свету спяваюць свае творы ў самых прыгожых і знакавых месцах горада” – гэтак пра “Музыку гарадзенскіх вуліц” піша слушны музычны партал Tuzin.fm.

“Grodno Jazz” ізноў збярэ ля Новага замку музыкаў з Гродна, Мінска і замежных гасцей

Двухдзённы фестываль “Grodno Jazz 2014” на адкрытай пляцоўцы ля Новага замку пройдзе ў выходныя 28-29 чэрвеня. Сярод выступоўцаў – зоркі беларускага джазу Apple Tea, палякі Piotr Baron Quintet ды іншыя.

Спектакль пра шведскую карову зноў у Гродне. Гэтым разам – на Савецкай

|

Пазнаёміцца з “Лямцавай батлейкай” і яе героямі – Мамай Му і Крумкачом – можна будзе 15 чэрвеня ў 15.00 на пляцоўцы каля гандлёвага дому “Нёман”.