У Гродне шукаюць людзей, якія скралі кветкі з Кургана славы

|

Як паведаміў тэлеканал ОНТ, гарадскія клумбы ў некалькіх раёнах Гродна практычна цалкам апусцелі.

 

Знікла каля трох тысяч раслін.

 

Больш за ўсё пацярпелі пасадкі на вайсковых могілках, дзе пахаваныя салдаты чатырох армій: рускай царскай, польскай, савецкай і нямецкія ваеннапалонныя.

 

Без кветак засталіся і клумбы каля вечнага агню ля Кургана Славы.

 

Па словах афіцыйнага прадстаўніка Упраўлення Следчага Камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргея Шаршаневіча, кветкі з вайсковых могілак і з Кургана славы справа рук тых жа асобаў. За крадзеж кветак вінаватым пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

 

Паводле ont.by