У Беларусі ўводзіцца каменданцкая гадзіна для непаўналетніх

|

Савет рэспублікі ўхваліў праект закона “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх”, прыняты палатай прадстаўнікоў у другім чытанні 19 красавіка.

У гродзенскай гімназіі загарэўся кабінет інфарматыкі

З будынка эвакуяваныя 505 дзяцей і 50 дарослых.

Дзень Перамогі ў Гродне

Святкаванні 9 мая пачнуцца ў 10 гадзін шэсцем ветэранаў і скончацца святочным салютам у 22.00.

Гродзенская паэтка атрымае ўзнагароду з рук лепшых беларускіх літаратараў

11 мая Гродна наведаюць Уладзімір Арлоў, Павел Касцюкевіч і Андрэй Хадановіч.

Паездкі ў Польшчу лепш адкласці: 8, 10 і 11 мая польскія мытнікі абвясцілі страйк

Заўтра незадаволеныя памерам заробкаў супрацоўнікі мытнай службы правядуць папераджальны так званы італьянскі страйк з 10 да 12 гадзін дня.

У Гродне паўночны вецер і начныя замаразкі

Наступныя 2 дні для распешчаных спякотай мінулага тыдня гарадзенцаў будуць непрыемна халоднымі.

Прэзентацыя новай кнігі Алеся Краўцэвіча адбудзецца ў “Крызе”

Дзвюхмоўнае выданне “Гедымін. Каралеўства Літвы і Русі (1316-1341)” працягвае серыю “Жыццёпіс  Вялікіх Князёў Літоўскіх”.

Прэзентацыя пройдзе 8 мая ў форме перфомансу на фоне  выставы твораў  мастака Ігара Гардзіёнка – аўтара ілюстрацый да кнігі.

Густ і знаходлівасць… кантрабандыстаў

|

Тавары, якія жыхар Масквы спрабаваў нелегальна завезці ў Беларусь праз пункт пропуску «Бераставіца», змаглі б папоўніць ассартымент адразу некалькіх сувенірных крам: кераміка, гадзіннікі, вазы. Папярэдняя сума ацэнкі тавару склала больш 275 млн. рублёў.

У Жупранах падпалілі касцёл

Драўляная прыбудова да касцёла святых Пятра і Паўла, пабудаванага ў 1875 годзе ў вёсцы Жупраны Ашмянскага раёна, загарэлася ў суботу ўвечары.

Безбар’ернае асяроддзе ў камунікацыі і прасторы – дыскусія ў Гродне

Дыскусійную  пляцоўку пра перашкоды ва ўзаемадзеянні гродзенцаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і людзей без такіх ладзіць 10 мая грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”.