Густ і знаходлівасць… кантрабандыстаў

|

Акрамя гэтай «калекцыі» пагранічны нарад выявіў у салоне і багажніку аўтамабіля «Toyota» спіртныя напоі, сталовыя і дарожныя прыборы, трыкатаж ў асартыменце. Нелегальны груз канфіскаваны.

 

Здзіўляе не толькі густ кантрабандыстаў, але і іх знаходлівасць: канструктыўныя асаблівасці аўтамабіляў выкарыстоўваюцца для «непрыкметнай» перавозкі тавараў. Канструктары-аматары прымудраюцца нават паліўны бак абсталяваць ў якасці дадатковага тайніка для перавозкі чаго заўгодна.

 

Больш за 100 пар жаночага абутку знайшлі мытнікі ў паліўных баках іншамарак, за дэкаратыўнай ашалёўкай дзвярэй, і нават у… газавым балоне. Нелегальны груз выявілі гродзенскія і брэсцкія памежнікі на ўезд у пунктах пропуску «Брузгі» і «Варшаўскі мост». Кошт канфіскаваных 80 пар абутку, які спрабаваў завезці жыхар г. Шчучын, склаў больш за 12 млн рублёў, аўтамабіля, затрыманага да рашэння суда, – таксама 12 млн.

Па інф. Дзяржпагранкамітэту