У гродзенскай гімназіі загарэўся кабінет інфарматыкі

Паведамленне пра ўзгаранне ў памяшканні на трэцім паверсе гімназіі №7 выратавальнікі атрымалі 7 мая ў 12.18.

 

Гарэлі свяцільнікі на столі.

 

Надзвычайная сітуацыя здарылася падчас урока: свяцільнікі загарэліся з-за кароткага замыкання падчас урока, калі ў кабінеце знаходзіліся настаўнік і 10 дзесяцікласнікаў.

Усе хутка пакінулі памяшканне.

 

Пажар знішчыў свяцільнікі, пашкодзіў сістэмны блок аднаго кампутара. Астатняя аргтэхніка, сцены і столь у кабінеце моцна закопчаныя.

 

 

Паводле http://112.by