Паездкі ў Польшчу лепш адкласці: 8, 10 і 11 мая польскія мытнікі абвясцілі страйк

Гэта значыць, што працаваць яны будуць, але надзвычай марудна, старанна выконваючы ўсе правілы і інструкцыі.

 

“Будзем выконваць свае абавязкі з асаблівай стараннасцю, дакладнасцю і заангажаванасцю, а перад усім паводле зацвярджэнняў закону, каб годна служыць Айчыне, асабліва перад абліччам нарастаючай тэрарыстычнай пагрозы, наплыву тавараў, якія падлягаюць ахове інтэлектуальнай уласнасці і г.д.”, – заклікаюць польскія мытнікі праз свой сайт.

 

Калі патрабаванні страйкоўцаў не будуць выкананыя, страйк працягнецца 10 мая з 10 да 22 гадзін.

З 7 гадзін 11 мая страйк адновіцца. Час яго сканчэння невядомы.

 

У сувязі з гэтым у бліжэйшыя дні на беларуска-польскай мяжы магчымыя чэргі.

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі раіць зацікаўленым грамадзянам і перавозчыкам сачыць за сітуацыяй праз спецыялізаваныя сайты, адмяняць паездкі ці рыхтавацца да шматгадзіннага чакання пераезду мяжы.

 

На здымку:  Лідар прафсаюза польскіх мытнікаў славамір Сівы

Здымак з сайта http://newsbalt.ru