Гродзенская паэтка атрымае ўзнагароду з рук лепшых беларускіх літаратараў
На сустрэчы з гарадзенцамі яны прадставяць апошнія навінкі беларускай літаратуры.
Уладзімір Арлоў прэзентуе сваю новую кнігу “Пакуль ляціць страла”, якая нядаўна выйшла ў серыі «Бібліятэка Свабоды».
У кнігу ўвайшлі сто адказаў пісьменніка на пытанні чытачоў падчас сустрэчаў у бібліятэках і каля вогнішчаў, выступаў на кватэрах і ва ўнівэрсытэтах.
Адна з мэтаў прыезду літаратараў у Гродна – уручэнне ўзнагарод стваральніку грамадскага музея Васіля Быкава ў Гродне, ветэрану вайны Мікалаю Мельнікаву і маладой паэтцы Ганне Аўчыннікавай (на здымку).
У красавіку Ганна стала фіналісткай літаратурнай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча.
Гродзенская паэтка ўганараваная за дэбютны зборнік вершаў “Ад зачыненай брамы”, што выйшаў у кніжнай серыі “Гарадзенская бібліятэка” год таму.
Сустрэча адбудзецца 11 мая па адрасе: Будзёнага 48а, пакой 75 (3 паверх).
Пачатак ў 19 гадзін.
Уваход вольны.