У Гродне паўночны вецер і начныя замаразкі
У чацьвер пацяплее, затое ў нядзелю магчымыя начныя замаразкі з тэмпературай паветра 0…- 2.
Паводле інжынера-сіноптыка Аблгідрамету Тамары Валадкевіч, паветра ў пачатку мая сёлета прагравалася на 4-7 градусаў больш, чым звычайна, а надвор’е бліжэйшага тыдня будзе няўстойлівым.
Сёння ўначы ў Гродне і вобласці чакаецца пераменная воблачнасць, месцамі кароткачасовыя дажджы, вецер паўночны 4-9 м/с, тэмпература паветра +3…+5.
Раніцай 8 мая магчымы слабы туман, днём без істотных ападкаў, тэмпература паветра падымецца да +15…+17.
Уначы 9 мая захаваецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, вецер пераменных накірункаў 3-8 м/с, тэмпература паветра +3…+8. Днём ад 19 да 24 градусаў цяпла.
10 мая ўначы і раніцай слабы туман, +6…+11.
Днём чакаецца да 26 градусаў цяпла, пераважна без ападкаў.
У пятніцу ўначы месцамі, днём на большай частцы Гродзенскай вобласці кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра +7…+12 уначы, +16…+21 днём.
У суботу захаваецца даждлівае надвор’е на большай частцы вобласці, дзённыя тэмпературы знізяцца да +11…+16.
13 мая ўначы пераважна без ападкаў, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы +3…+8, месцамі замаразкі да 0…-2.
Днём месцамі кароткачасовыя дажджы, паветра прагрэецца да +10…+15.