Ад учарашняга дня падаражэў праезд у гродзенскіх маршрутках

|

Цяпер паездка ў маршрутным таксі па гарадскім маршруце каштуе 3500 рублёў замест 3000.

75% правераных у маі гродзенскіх аб’ектаў грамадскага харчавання працуюць з парушэннямі

|

Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі з надыходам цяпла ўзмацніў кантроль за прадпрыемствамі грамадскага харчавання. Толькі ў маі праверкі прайшлі ў 200 з іх.

У Гродне ў аварыю трапіў байкер, які 45 разоў прыцягваўся да адказнасці за парушэнне ПДД

|

Матацыкл  сутыкнуўся з  “Фальксвагенам” маладой гарадзенкі, якая 2 месяцы таму была на год пазбаўленая правоў кіроўцы за тое, што пасля наезда на пешахода пакінула месца здарэння.

Дом купца Мураўёва стаў намінантам на атрыманне антыпрэміі фестывалю AD.NAK

|

 

Помнік архітэктуры, які стаіць на галоўнай плошчы Гродна, дзеля захавання прыстойнага выгляду на час рэканстукцыі завешаны тканінай, на якой выява будынка суправаджаецца надпісам “Муравъёфф  отель”.

Міністэрства адукацыі вызначыла спецыяльнасці, тэрмін навучання па якіх зменьшаны

|

Атрымаць вышэйшую адукацыю больш чым па 230 спецыяльнасцях у беларускіх ВНУ можна будзе за 4-4,5 гады. Зацьверджаны таксама графік пераходу на дыферэнцыяваныя тэрміны атрымання вышэйшай адукацыі  1 прыступкі.

Незабыўны канцэрт барда Андрэя Мельнікава

|

Канцэрт адбываўся 6-га чэрвеня ў гарадзенскай галерэі «Крыга». А перад пачаткам канцэрту ўніяцкі святар айцец Андрэй Крот асвяціў галерэю.

Эдвард Дзьмухоўскі аштрафаваны на 4,5 мільёны рублёў

Грамадскі актывіст аштрафаваны за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. Дзьмухоўскі кажа, што не ўдзельнічаў у акцыі, а праходзіў побач і заўважыў, як людзі ў цывільным цягнуць у аўтобус ягонага сябра Ігара Банцара. Тады арыштавалі і Дзьмухоўскага.

Правайдэр звышхуткаснага інтэрнэту 4G YOTA сыходзіць з Беларусі

|

11 чэрвеня кампанія спыняе прадастаўленне паслуг у Мінску і Гродне. Паводле інфармацыі на сайце кампаніі ўсім карыстальнікам будуць вернутыя грошы, выдаткаваныя на набыццё мадэма і аплату аднаго месяца карыстання інтэрнэтам.

З’явіцца новы маршрут на Вільню

З 15 чэрвеня з’явіцца зручны варыянт даезду з Гродна ў Вільню. Аўтобус будзе курсаваць тры разы на тыдзень.

Яшчэ адзін нарвежац будзе гуляць за “Нёман”

21-гадовы форвард Фрэдэрык Кіллі Чысар цягам папярэдніх трох сезонаў выступаў за клуб “Валерэнга” з Осла. Яшчэ адным гульцом “Нёмана” з паўночных краін можа стаць 25-гадовы фінскі абаронца Ёні Хаверынен.