У Гродне ў аварыю трапіў байкер, які 45 разоў прыцягваўся да адказнасці за парушэнне ПДД

|

Жанчына знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе дзіцяці. На машыне цесця яна выязджала з двара на вуліцу Паповіча. Прапусціўшы тралейбус і некалькі аўто яна  паварочвала ў бок плошчы Дзекабрыстаў, калі адчула моцны ўдар у заднюю частку машыны.

Жанчына паведаміла, што да сутыкнення матацыкла “Кавасакі” не бачыла, як і з якой хуткасцю ён ехаў, сказаць не магла.

Калі  меркаваць па пашкоджаннях матацыкла і аўтамабіля, хуткасць была больш за дапушчальную. Слядоў тармажэння на месцы ДТЗ не выяўлена. У матацыкліста зламаная ключыца.

Вінаватых у здарэнні вызначыць спецыяльная праверка.

 

Паводле http://gaigrodno.by